
Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін ўстаноўлены ў 1982 Асамблеяй Міжнароднага савета па пытаннях аховы помнікаў і славутых месцаў (ICOMOS), створанай пры ЮНЕСКА.
Свята адзначаецца штогод 18 красавіка з 1984 года. Яго мэта - прыцягнуць увагу да пытанняў абароны і захавання сусветнай культурнай спадчыны.
У Беларусі найбольш значныя аб'екты гісторыка-культурнай спадчыны, якія падлягаюць дзяржаўнай ахове, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, які на сёння налічвае 5688 аб'ектаў.
Традыцыйна ў гэты дзень праводзяць экскурсіі па памятных месцах, праходзяць тэматычныя канферэнцыі, фестывалі, іншыя мерапрыемствы, якія збіраюць экспертаў, грамадскіх дзеячаў, моладзь і распавядаюць, чаму так важна захаваць культурную спадчыну.