зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

2 снежня Замкавы комплекс "Мір" адзначыць 25-годдзе ўключэння ў Спіс Сусветнай прыроднай і культурнай спадчыны ЮНЕСКА

Замкавы комплекс "Мір" быў прызнаны выбітнай універсальнай каштоўнасцю і ў 2000 г. уключаны ў Спіс Сусветнай прыроднай і культурнай спадчыны ЮНЕСКА

фота Аксаны Цімашэнка

25 гадоў таму, 2 снежня 2000 года, на пасяджэнні Камітэта сусветнай спадчыны ў г. Кэрнс (Аўстралія) замкавы комплекс «Мір» быў уключаны ў прэстыжны міжнародны спіс. Гэта прызнанне на сусветнай арэне стала кропкай адліку новай эпохі ў жыцці помніка. Яно пацвердзіла яго выдатную універсальную каштоўнасць для ўсяго чалавецтва.

У рамках значнага юбілею, у верасні 2025 года, у музеі была адкрыта банэрная выстава «Спадчына для будучыні», якая раскрывае этапы міжнароднага прызнання аб'екта, а таксама знаёміць з межамі яго ахоўнай зоны і ўсімі элементамі, якія фарміруюць яго выдатную ўніверсальную каштоўнасць.

Сёння, праз 25 гадоў, статус аб'екта ЮНЕСКА застаецца для замкавага комплексу «Мір» не толькі ганаровай узнагародай, але і велізарнай адказнасцю. Ён з'яўляецца арыенцірам у штодзённай працы па захаванні гэтага ўнікальнага помніка архітэктуры для будучых пакаленняў.

https://mirzamak.by/