зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы быў заснаваны рашэннем 30‑й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года. Гэтая ініцыятыва была накіравана на падтрымку моўнай разнастайнасці, шматмоўнай адукацыі і ўсведамлення важнасці моўных і культурных традыцый

Уладзімір Дубоўка “Родная мова, цудоўная мова!”

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі, −

Ты самацветаў яскравая нізка.

Кожны з іх барвы дзівосныя мае,

Вечным агнём зіхаціць – не згарае.

Ты мне заўсёды была дапамогай,

Дзе б і якой не хадзіў я дарогай.

Чую ў табе перазвоны крыніцы,

Чую ў табе і раскат навальніцы,

Чую павевы зялёнага бору,

Водгулле працы ў родным прасторы.

Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,

Кожнае слова вякамі стварана.

І на вякі яно жыць застанецца,

Вечнае так, як народнае сэрца.