зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

22 сакавіка 2025 адбудуцца памятныя мерапрыемствы ў Дзяржаўным мемарыяльным комплексе "Хатынь"

22 сакавіка 2025 года на тэрыторыі Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу "Хатынь" памятныя мерапрыемствы будуць праходзіць з 10.00 да 19.00

22 сакавіка 2025 года памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне трагедыі ў вёсцы Хатынь, будуць праходзіць з 10.00 да 19.00. Запланавана правядзенне шэсця "Народнае ўскладанне" з удзелам вышэйшых службовых асоб краіны, кіраўнікоў дзяржаўных органаў, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый. Чакаецца каля 3 тысяч гасцей з Беларусі, Расійскай Федэрацыі, краін СНД.

У храме ў гонар Раства Багародзіцы, які знаходзіцца на тэрыторыі комплексу, 22 сакавіка 2025 года ў 8.00 адбудзецца Літургія і памінальная літыя. 

22 сакавіка 2025 года музей будзе працаваць з 9.00 да 19.00 (каса да 18.30).

https://khatyn.by