зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

23 мая адбылося адкрыццё Дзён культуры Новасібірскай вобласці ў Рэспубліцы Белаусь

Урачыстае адкрыццё Дзён культуры Новасібірскай вобласці адбылося ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

З прывітальнымі словамі да гледачоў звярнуліся міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч і губернатар Новасібірскай вобласці Андрэй Траўнікаў.

Падчас Гала-канцэрту на адной сцэне выступілі Новасібірскі акадэмічны сімфанічны аркестр, салісты Новасібірскага акадэмічнага тэатра оперы і балета, Новасібірскага музычнага тэатра, Дзяржаўны акадэмічны Сібірскі рускі народны хор і студэнцкія калектывы. Таксама ўвазе наведвальнікаў мерапрыемства былі прадстаўленыя тэматычныя выставы.

Дні культуры Новасібірскай вобласці будуць працягвацца да 25 мая ўключна.

Па матэрыялах сайта kultura.by