
Аматары беларускага традыцыйнага харэаграфічнага мастацтва з усёй вобласці з’едуцца 24 мая ў аг. Дзітва, каб прадэманстраваць лепшыя ўзоры беларускіх народных парных танцаў у чатырох узроставых катэгорыях ад 6 да 50 і больш гадоў з захаваннем мясцовага адметнага выканальніцкага стылю.
На танцавальнай пляцоўцы аг.Дзітва Лідскага раёна 64 пары - аматараў папулярызацыі народных побытавых танцаў, запросяць усіх на сяброўскую танцавальную сустрэчу, каб не забываць важную традыцыю і працягваць «моду» часоў маладосці нашых матуль і бабуль.
Госці свята змогуць пазнаёміцца з традыцыямі выканання народнага танца “Кадрыля”.
Гродзенскія кадрылі – адметны традыцыйны ўзор народнай харэаграфіі Панямоння. Гэта побытавы парна-гуртавы танец пераходнай формы, хуткага тэмпу ў якім ўдзельнічае любая колькасць пар. Усе рухі танца ідуць па кругу – па сонцу.
На Гродзеншчыне кадрылі называюцца па мясцовасці свайго існавання: “Тудараўская кадрыля”, “Лядкаўская”, “Загорская” ў Карэліцкім раёне, “Ацмінаўская” і “Масцішчынская” ў Навагрудскім раёне, “Валовіцкая кадрыля” ў Ашмянскім раёне, “Грабаўская кадрыля” ў Зэльвенскім раёне.
Сёння выканальніцкія танцавальныя мастацтвы ў вобласці, якія ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей краіны, прадстаўлены 2 праявамі: “Мясцовы танцавальны стыль “Котчынская кадрыля” 43АК000063 і “Мясцовы танец “Дэмбраўская кадрыля" 43БЛ000123
ВАС ЧАКАЕ:
конкурс беларускіх парных побытавых танцаў;
выступленні лепшых фальклорных калектываў Гродзеншчыны,
майстар-класы па побытавых танцах,
флэшмоб “Танцуем разам”;
выстаўка вырабаў майстроў народнай творчасці, на якой можна будзе набыць сабе падарункі і сувеніры на любы густ;
інтэрактыўныя пляцоўкі з гульнямі,квэстамі і фотазонамі
Без сумневу, кожны адпачне душою, уволю павесяліцца, пазнаёміцца і пакружыцца ў мудрагелістых танцавальных фігурах.
Арганізатарамi свята выступаюць:
упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама,
ДУК «Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці»,
аддзел культуры Лідскага райвыканкама,
ДУ «Лідскi раённы цэнтр культуры і народнай творчасці».
https://kultura-grodno.by