
«Жаніцьба коміна» — архаічны абрад, звязаны з пераносам агню (святла)
з вуліцы ў хату. На вуліцы рана цямнее, становіцца холадна, таму ўсе
працы пераносіліся ў хату — там і цяплей, і комін свеціць! З гэтага
часу распачыналіся вячоркі-пасядзелкі.
*Рэканструкцыю абраду мы ладзім па прыкладзе, як гэта рабілі ў вёсцы
Пагост Жыткавіцкага раёна. А частку песень для абраду запісалі ад
знакамітай бабы Каці з Пагосту - Кацярыны Аляксееўны Панчэні.
На вечарыне кожны ўдзельнік зможа дакрануцца да спрадвечных беларускіх
традыцый! Акрамя рэканструкцыі абраду, будуць песні, танцы і агульны
стол з пачастункамі!
Галоўнае! Па нашай добрай традыцыі і каб увесь год быў шчаслівы - стол
збіраем у складчыну! Пажадана, каб кожны госць прынёс з сабой штосьці
да святочнага стала. Прыносьце любыя смаколікі (і не толькі салодкія):
яешню, пірагі, бліны, варэнікі, бульбу, каўбасу, сыр, цукеркі, печыва,
любыя іншыя вамі любімыя ласункі.
Дата: 04.10 (субота), з 16:00 да 18:00.
Колькасць месцаў абмежаваная! Абавязковы запіс толькі праз сацыяльныя
сеткі. Пішыце ў прыватныя паведамленні.
Кошт удзелу — 10 BYN (бясплатны толькі для дзяцей да 5 год, ад 6 і больш - таксама 10 BYN)
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
Сацсеткі музея
https://www.instagram.com/vetkamuseum/
https://www.facebook.com/vetkamuseum
https://vk.com/vetkamuseum