зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

СВЯТА ПІСАНКІ ў 9 раз пройдзе ў г.п. Сапоцкін Гродзенскага раёна 27 красавіка!

Традыцыі стварэння сапоцкінскай Пісанкі раскрыюць 27 красавіка на тэматычным фестывалі ў Гродзенскім раёне

Пісанка - гэта брэнд Гродзеншчыны, а тэматычны фестываль у аграгарадку Сапоцкін — адзінае ў сваім родзе свята.

Гарадскі пасёлак Сапоцкін, размешчаны непадалёк ад Аўгустоўскага канала, даўно славіцца сваімі велікоднымі традыцыямі, перш за ўсё ўнікальнай, уласцівай толькі для гэтых месцаў тэхнікай роспісу яек. Госці свята змогуць наведаць музей пісанкі, у якім сабрана больш за 1500 яек, дэкараваных у самых розных тэхніках. У гэты дзень усіх чакае адкрыццё самага вялікага экспаната музея.

На працягу ўсяго дня святочны настрой гасцям створаць творчыя калектывы Гродзенскага раёна, а сакрэтамі мастацтва роспісу велікодных яек ахвотна падзеляцца мясцовыя майстры. На свяце можна зарадзіцца святочным настроем і зрабіць прыгожыя фота на фоне незвычайных маляванак, наведаць інтэрактыўныя пляцоўкі з квэст-гульнямі і гульнявымі праграмамі. Спецыяльна да свята з’явяцца новыя фотазоны для аматараў сэлфі.

Весялосці хопіць усім! Чакаем усіх, хто цікавіцца, дапытлівых і актыўных для вясёлага і карыснага баўлення часу!

Самы распаўсюджаны і любімы матыў майстроў з Сапоцкіна - круг-разетка, які размяшчаецца ў цэнтры яйка. Свабодныя ўчасткі пісанкі запоўненыя паўразеткамі, кропкамі і ланцужкамі. Часта цэнтры гнёздаў прыпадаюць на канцы яйкі. Такая кампазіцыя прадыктавана асаблівасцямі тэхналогіі: майстар трымае яйка за канцы вялікім і указальным пальцамі і наносіць ўзор з кропель па крузе. Традыцыйны дызайн сапоцкінскіх яек - нанясенне старадаўніх матываў: птушак (курэй), кветак (рамонкаў, дзьмухаўцоў) і яловых галінак. Пісанкі выкарыстоўваюцца як атрыбуты сакральна-рэлігійнага значэння: у абрадзе святкавання Вялікадня, прымеркаваным да народных вясновых святаў, для асвячэння ў царкве, пасля чаго іх раздаюць дзецям, выкарыстоўваюць падчас велікодных гульняў і забаў. Цікавы і самабытны від мастацкага роспісу паспяхова практыкуецца ў школе аграгарадка на ўроках працы, у гуртках і студыях, а таксама навучэнцы знаёмяцца з гісторыяй зараджэння звычаяў і традыцый Гродзенскага краю. Жыхары Сапоцкіна ганарацца тым, што ў іх захавалася традыцыя роспісу пасхальных яек.

Уваход на Свята пісанкі вольны.

СУСТРАКАЕМСЯ 27 красавіка ў 14.00 на цэнтральнай пляцоўцы перад Сапоцкінскім культурна-турыстычным цэнтрам.

Тэл.: 8 (0152) 430035, Сапоцкінскі культурна-турыстычны цэнтр філіял дзяржаўнай установы культуры «Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр».

https://grodnorik.gov.by