
Фестываль-конкурс збярэ таленавітых выканаўцаў песеннага, танцавальнага, інструментальнага, фальклорнага мастацтва, майстроў дэкаратыўна-прыкладной і выяўленчай творчасці з розных рэгіёнаў нашай краіны і замежжа.
Фестываль праводзіцца з мэтай захавання і аднаўлення беларускай традыцыйнай народнай культуры, адраджэння духоўнай спадчыны, далучэння насельніцтва Крычаўскага раёна да народнай творчасці і захавання традыцыйных формаў прыкладнога і выяўленчага мастацтва.
У праграме: цырымонія адкрыцця, узнагароджання і закрыцця фестывалю-конкурсу, канцэртная праграма з удзелам творчых калектываў і творчых груп устаноў культуры раёна і гасцей фестывалю; конкурс па вырабе глінянай цацкі пад кіраўніцтвам народнага майстра Якавенкі В.М.; конкурсныя выступленні творчых калектываў, выставы і многае іншае.
Пачатак мерапрыемства ў 11.00.