«Жаніцьба коміна» — архаічны абрад, звязаны з пераносам агню (святла) з вуліцы ў хату. На вуліцы рана цямнее, становіцца холадна, таму ўсе працы пераносіліся ў хату — там і цяплей, і комін свеціць! З гэтага часу распачыналіся вячоркі-пасядзелкі.
*Рэканструкцыя абраду ладзіцца па прыкладзе, як гэта рабілі у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна. А частку песень для абраду запісалі ад знакамітай бабы Каці з Пагосту - Кацярыны Аляксееўны Панчэні.
На вечарыне кожны ўдзельнік зможа дакрануцца да спрадвечных беларускіх традыцый! Акрамя рэканструкцыі абраду, будуць песні, танцы і агульны стол з пачастункамі!
Дата:28.09 (субота), пачатак у 16:00
Колькасць месцау абмежаваная! Абавязковы запіс.
Запіс толькі праз сацыяльныя сеткі.
Кошт удзелу — 7 ВУ№ (бясплатны толькі для дзяцей да 6 год, ад 6 і больш-таксама 7 BY№)
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а