зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

29 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца прэзентацыя элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА "Неглюбская тэкстыльная традыцыя Веткаўскага раёна"

29 снежня а 14.00 у Нацыянальнай бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя "Неглюбская тэкстыльная традыцыя Веткаўскага раёна"

29 снежня 2025 г. а 14.00 у Атрыуме (2-гі паверх) у Нацыянальнай бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя элемента “Неглюбская тэкстыльная традыцыя Веткаўскага раёна”. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Неглюбская тэкстыльная традыцыя Веткаўскага раёна" быў уключаны ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, які патрабуе тэрміновай аховы (ЮНЕСКА), 9 снежня 2025 г. Неглюбская тэкстыльная традыцыя Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці з’яўляецца ўнікальнай з'явай беларускай народнай культуры, якая захавала архаічныя рысы і складаную сімволіку. Гэта традыцыя сфармавалася ў XVII стагоддзі і  ахоплівае стварэнне ручнікоў, прадметаў адзення і інтэр’еру з выкарыстаннем самабытных тэхнік ткацтва і вышыўкі. Асаблівую вядомасць набылі неглюбскія ручнікі, якія вылучаюцца складанай паліхромнай гамай (да 25 адценняў) і багатай арнаментальнай спадчынай, якая налічвае больш за 120 узораў, некаторыя з якіх узыходзяць да тысячагадовых традыцый. Геаметрычныя і раслінныя арнаменты («крывулі», «павукі», «яблынька» і інш.) нясуць у сабе зашыфраваныя пажаданні дабра, кахання, дабрабыту і здароўя. 

Уваход свабодны.