
"Веснавыя колеры" - гэта маляўнічы калейдаскоп самых розных талентаў, дзе традыцыі сустракаюцца з сучаснасцю, ствараючы непаўторную атмасферу творчасці.
Упрыгажэннем фестывалю стануць фотазоны, народныя падворкі клубных устаноў, выстава-продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Усе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах па народных рамёствах.
У рамках фестывалю пройдзе II раённы конкурс «Бульбяныя прысмакі» з дэгустацыяй страў з таркаванай бульбы, за прызавыя месцы якога будуць змагацца 14 канкурсантаў у трох намінацыях: «Сямейны рэцэпт», «Смаката», «Бульбяныя фантазіі».
У 12.00 на галоўнай сцэне адбудзецца адкрыццё фестывалю і гала-канцэрт «Радзімая зямля – выток майго натхнення».