4 лютага ў 18:00 у мастацкай галерэі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці адбудзецца адкрыццё выставы «Традыцыі і сучаснасць: павучок ідзе – шчасце вядзе»
Саламяны павук з’яўляўся традыцыйным упрыгажэннем і сімвалічным абярэгам сялянскага жылля, які ахоўваў хату і яе жыхароў, спрыяў дабрабыту.
Ён ствараўся да важных у жыцці людзей святаў — да Калядаў, Вялікадня, вяселля, Дзядоў.
У кожным рэгіёне Беларусі існуюць свае традыцыі вырабу павукоў. На выставе паказана разнастайнасць і ўнікальнасць падвясных абярэгаў менавіта Мінскай вобласці/
Усяго ў выставе прынялі ўдзел 13 устаноў культуры і адукацыі Мінскай вобласці, а колькасць экспанатаў — больш за 30 экзэмпляраў.
Падчас працы праекта пройдзе цыкл майстар-класаў ад лепшых майстроў Мінскай вобласці.
Выстава будзе працаваць па 1 сакавіка.
Мінск, вул. Гікалы, 4
8017 342 50 76
@kultinfa