6-7 мая 2024 года пройдзе рэспубліканскі семінар "Захаванне нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі: міжнародны і нацыянальны вопыт"
6-7 мая 2024 г. на базе ўстаноў культуры клубнага тыпу Жыткавіцкага раёна пройдзе рэспубліканскі семінар, арганізаваны галоўным упраўленнем культуры Гомельскага аблвыканкама сумесна з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, установай «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці», УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў», ДУКСТ «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур».
Удзельнікі семінара наведаюць значныя месцы горада Турава, пазнаёмяцца з вясновым абрадам "Юраўскі карагод" у в. Пагост, які традыцыйна праходзіць на свята Юр'я 6 мая.
Вясновы абрад "Юраўскі карагод" у в. Пагост з 2019 года ўключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, які мае патрэбу ў тэрміновай ахове.
У другі дзень пройдзе пленарнае пасяджэнне, у рамках якога будуць асветлены лепшыя практыкі абласцей па захаванні і папулярызацыі элементаў, уключаных і што будуць уключаныя ў спісы ЮНЕСКА.
Завершыцца семінар канцэртам-прэзентацыяй "Захавальнікі спадчыны" з удзелам творчых калектываў Гомельскай і Мінскай абласцей, а таксама г.Мінска.
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь