6 мая адбудзецца абрад "Юраўскі карагод" занесены ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА
МЫ АДПРАЎЛЯЕМСЯ НА АБРАД! ХТО З НАМІ?
6 мая адбудзецца абрад "Юраўскі карагод" (ён жа Тураўскі) у в. Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.
Гэта каларытны абрад, які шмат стагоддзяў праводзіцца на нашай зямлі і занесены ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, як аб'ект, якому патрэбна тэрміновая ахова. Свята Юр'я звязана з першым выганам жывёлы на пашу, "адмыканнем" зямлі і забеспячэннем плоднасці.
•Раніцай 6 мая мы са спеўным гуртом адпраўляемся з Мінску ў Пагост і прапануем паехаць разам, каб далучыцца да абраду, падтрымаць носьбітаў традыцыі і атрымаць незабыўныя ўражанні!
Папярэдне мы развучым абрадавыя песні, каб можна было не толькі паглядзець, але яшчэ і паўдзельнічаць
Больш падрабязна і па ўсіх пытаннях па нумары тэлефона +375(25)740-25-76
Крыніца: @sv_trisha