7 чэрвеня на Аўгустоўскім канале ў рамках трэцяга дня XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур адбудзецца абласны фестываль традыцыйнай культуры «СКАРБЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ»
УПЕРШЫНЮ фестываль пройдзе ў незвычайным фармаце: адбудзецца рэалізацыя абласнога праекта «Вяселле па беларускім канонам». 1️⃣7️⃣народных вяселляў у адзін дзень!
Што ж цікавага вы ўбачыце?
Галоўная дзея: прэзентацыя падворкаў традыцыйнай культуры «Запрашаем на вяселле: ад сватання да вянца», на якіх адбудуцца рэканструкцыі абрадавых этапаў вяселя:
- сватаўство;
- прыезд маладога да маладой;
- адправы на вянчанне;
- вясельнае застолле ў маладога;
- пасля — у маладой;
- зборная субота;
- брама;
- «цыганы» і інш.
Гэта будзе відовішчнае шэсце!
17 пар маладых у рэканструяваных вясельных строях!
Сваты, якія суправаджаюць маладых і нясуць незвычайныя пасагі!
26 музыкантаў: баяністаў і гарманістаў з усёй вобласці!
Дзе небудзь ужо такое назіралі?
Чакаем Вас да нас!
Крыніца: t.me/kulturagrodno