зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

7 мая ў Мастацкім музеі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Гармонія свету неглюбскіх ткачых”

Мастацкі музей прадстаўляе выставачны праект “Гармонія свету неглюбскіх ткачых”, прысвечаны традыцыйнаму ткацтву в. Неглюбка Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці

Неглюбскае ткацтва – унікальная з’ява беларускай народнай культуры, якая захавала архаічныя рысы і складаную сімволіку. Тэкстыль у Неглюбцы – носьбіт унікальнай арнаментальнай сістэмы: адны з самых архаічных і найстаражытных узораў. 

На выставе прадстаўлены разнастайныя творы мастацкага ткацтва выдатных майстрых, а таксама традыцыйны касцюм в. Неглюбка і разнастайныя аўтэнтычныя рэдкія аксесуары. Экспазіцыю дапаўняе шэраг інструментаў для апрацоўкі льну.

Урачыстае адкрыццё адбудзецца 7 мая (чацвер), а 17-й гадзіне ў галоўным корпусе (Леніна, 20), сяродкрыжжы

па запрашальных білетах, а таксама па ўваходным білеце ў галоўны корпус

выстава працягнецца па 27 ліпеня ў выставачным корпусе (К. Маркса, 24), трэцім паверсе

Крыніца: @artmuseum.by