зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

Выставачны праект "Глыбоцкая кераміка"

У Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеі 4 лістапада распачне працу сумесны з Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту выставачны праект, які пазнаёміць з вырабамі мясцовых ганчароў.

— У сялянскім побыце кераміка была неад'емнай часткай гаспадаркі. Яе галоўныя рысы — практычнасць, дасканаласць формы і стрыманасць дэкору, — заўважылі ў Музеі народнай архітэктуры і побыту. — Галоўнымі цэнтрамі ганчарства Заходняга Паазер'я былі Глыбокае і Дзісна.

Вытворчасць у Глыбокім, якая праіснавала да 1970-х, мела шэраг асаблівасцей:  

посуд (гаршкі, макатры, збаны, глякі, спарышы і іншае) выцягвалі на нажным ганчарным крузе;

вырабы пакрывалі палівай сухім спосабам праз спецыяльнае сітца — пытлік;

упрыгожвалі выціснутымі палоскамі ці падпаліўным раслінным роспісам, у чым адчуваўся ўплыў Ракава і Івянца.  

На выставе можна будзе ўбачыць:

традыцыйны посуд і інструменты майстроў;

тэхніку нанясення палівы;

фотаздымкі 1930-х.

Крыніца: t.me/kultinfa