зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

8 жніўня ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С.Пушкіна адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Дакрануцца душой да спадчыны”

Выставачны праект Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур прымеркаваны да 20–гадовага юбілею Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны 2003 г.

Вольга Якабсон, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Алена Каліноўская, вядучы спецыяліст Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў»

На 25 стэндах прадстаўлены адметныя нематэрыяльныя праяўленні творчасці чалавека, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (http://gosspisok.gov.by), у тым ліку беларускія элементы ЮНЕСКА, традыцыйныя абрады, рамёствы, выканальніцкія мастацтвы, традыцыі кухні, вусныя традыцыі, праявы светапогляду і міфалогіі.

З уступнай прамовай выступіла дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Якабсон. Вядучы спецыяліст Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» Алена Каліноўская правяла невялічкую экскурсію з цікавым аповедам пра элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны прадстаўленыя на выставе. 

Гасцей мерапрыемства віталі творчыя калектывы Тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання Савецкага і Першамайскага раёнаў г.Мінска “Медуніца”, “Танцавальны серпанцін» і «Silver Dance».

На прыканцы жніўня перасоўная экспазіцыя адправіцца ў вандроўку па Беларусі і наведае кожную вобласць нашай краіны.

Наведаць выставу можна ў часы працы Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна па адрасе: г. Мінск, вул. Гікалы, 4 (хол другога паверха), да 25 жніўня. Уваход вольны.