зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

8 жніўня запрашаем на абласны фестываль-кірмаш «Кераміка Крэва»!

На тэрыторыі Крэўскага замка вас чакаюць вырабы народных майстроў, канцэртная праграма, выступленні фальклорных калектываў, творчыя сустрэчы і яркае вогненна-піратэхнічнае шоу. Правядзіце гэты дзень у атмасферы беларускай культуры, традыцый і добрага настрою!

Ля сцен Крэўскага замка разгорнецца абласны фестываль-кірмаш "Кераміка Крэва", на які з'едуцца майстры-керамісты з усіх канцоў Беларусі, каб прадэманстраваць сваё мастацтва працы з глінай. У праграме фестывалю-маштабная выстава, дзе будуць прадстаўлены лепшыя творы ганчароў не толькі з розных рэгіёнаў краіны, але і з іншых гарадоў. Акрамя гэтага, у рамках творчага конкурсу майстры паспаборнічаюць адзін з адным у прафесійным майстэрстве, а таксама правядуць для ўсіх жадаючых майстар-класы, на якіх падзеляцца тонкасцямі і сакрэтамі стварэння гліняных вырабаў.

Для наведвальнікаў фестывалю будзе працаваць выстава-продаж вырабаў народных умельцаў, а таксама арганізавана аглядная экскурсія па замкавай тэрыторыі. Акрамя таго, гасцей чакаюць тэматычныя майстаркласы, гульнявыя атракцыёны, святочны гандаль і наведванне музея. Завершыцца мерапрыемства яркай канцэртнай праграмай з удзелам творчых калектываў, якая падорыць святочны настрой усім гасцям фестывалю.

Крыніца: https://gromc.by/, https://rck.by/