зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

Абласная выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Кругазварот"

З 12 мая па 10 чэрвеня 2026 года ў Выставачнай залі дзяржаўнай установы  “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” пройдзе абласная выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Кругазварот”.

Запрашаем на прагляд выставы-конкурсу ўсіх зацікаўленых традыцыйнай культурай Віцебшчыны: традыцыйнымі рамёствамі і фальклорам.

Майстры і мастакі вобласці прадставяць унікальныя вырабы, натхнёныя мясцовым каларытам, народнымі абрадамі і звычаямі!

Выстава “Кругазварот” дае магчымасць пазнаёміцца з багатай фальклорнай спадчынай, народнай культурай і традыцыямі праз мастацкія творы, выкананыя ў розных тэхніках: маляванка, набіванка, выцінанка, саломапляценне, валянне, ткацтва, роспіс, кераміка, плоскасцевыя вырабы, кампазіцыі і інсталяцыі. Падчас адкрыцця выставы-конкурсу адбудуцца майстар-класы па мастацкіх рамёствах.

Чакаем на культурным мерапрыемстве, якое папулярызуе традыцыі і фарміруе нацыянальны эстэтычны густ.

Час правядзення: з 12 мая па 10 чэрвеня 2026 года.

Адкрыццё: 12 мая а 15-й; у дзень адкрыцця ўваход вольны.

Адрас: г.Віцебск, вул. Леніна, 35А (09.00-13.00, 14.00-18.00, пн.-пт.)

Крыніца: @omcnt_vitebsk