зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Абласное свята нацыянальных культур у рамках XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

15 лістапада 2025 года на базе дзяржаўнай установы культуры «Уздзенскі раённы Дом культуры» адбудзецца абласны адборачны тур XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

У свяце прымуць удзел прадстаўнікі розных нацый і народнасцей, якія жывуць і працуюць на нашай роднай Міншчыне. Кожнае такое свята – гэта сімвал міжнацыянальнай дружбы і міру на нашай зямлі, духоўнага багацця і яднання народаў, свята адзінства, сяброўства і згоды. Гэта свята ўсіх, хто шануе родную мову, захоўвае свае нацыянальныя традыцыі і звычаі, бо кожны з яго ўдзельнікаў сваім талентам і творчасцю ўзбагачае не толькі сваю самабытную культуру, але і агульную культуру Беларусі.
Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур праводзіцца з мэтай гарманізацыі міжнацыянальных зносін, папулярызацыі лепшых узораў паэтычнага, музычнага, харэаграфічнага, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва нацыянальных супольнасцей, даследавання і пераемнасці нацыянальных мастацкіх традыцый, а таксама ўмацавання творчых і дзелавых сувязей паміж установамі культуры і грамадскімі культурна-асветніцкімі арганізацыямі нацыянальных супольнасцей.

У абласным адборы на ўдзел у XV Рэспубліканскім фестывалі прымуць удзел аматарскія калектывы, асобныя выканаўцы і народныя майстры з розных рэгіёнаў Міншчыны. Сярод іх – удзельнікі культурна-асветніцкага аб’яднання ўкраінцаў «Краяны» (г.Маладзечна), культурна-асветніцкага аб’яднання ўкраінцаў «Обрий» (Мінскі раён), народнага аматарскага аб’яднання прадстаўнікоў нацыянальных культур «Шматгалоссе» Барысаўскага раёна, Дома Польскага Івянецкага гарпасялковага аддзела, асобныя выканаўцы і майстры народнай творчасці розных нацыянальнасцей з Барысаўскага, Валожынскага, Крупскага, Лагойскага, Маладзечанскага, Мінскага, Мядзельскага, Слуцкага, Стаўбцоўскага, Старадарожскага, Чэрвеньскага раёнаў і горада Жодзіна.

Згодна з Палажэннем аб XV Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур, на свяце будзе прысутнічаць рэспубліканскае журы, якое правядзе адбор калектываў і выканаўцаў для ўдзелу ў заключных мерапрыемствах Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

Выстава народнай творчасці пачне сваю працу ў 11:00, пачатак конкурснай канцэртнай праграмы ў 12:00.

https://cultur.by/