17 жніўня 2024 года ў аграгарадку Крэва Смаргонскага раёна пройдзе фестываль-кірмаш «Кераміка - Крэва». Гасцей чакае насычаная забаўляльная праграма. Сёлета тут прымуць удзел вядучыя майстры па ганчарству і кераміцы з розных куткоў Беларусі, дзе традыцыйна прадэманструюць сваё майстэрства ў вырабе гліняных шэдэўраў, якія ў далейшым можна будзе набыць.
Кожны жадаючы будзе мець магчымасць:
1. Папрацаваць з глінай;
2. Вырабіць для сябе ўнікальныя сувеніры, выкананыя ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
3. Прыняць удзел у майстар-класах;
4. Паслухаць народныя песні;
5. Убачыць рыцарскі турнір;
6. Пабываць на экскурсіі ў замку, дзе ў 1385 г. была заключана Крэўская унія паміж Ягайлам і Вітаўтам.
Мерапрыемства пройдзе з 11:00 да 18:00.