зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

Абласны фестываль-свята побытавых танцаў «Танцуем па-даўнейшаму»

Аграгарадок Дзітва ператворыцца ў вялікую танцавальную пляцоўку.️ Абласны фестываль-свята побытавых танцаў  «Танцуем па-даўнейшаму» ️традыцыйна збярэ лепшых аматараў фальклору, каб паказаць:  народны танец — гэта стыльна, драйвова і жыва!

У праграме: Танцавальны батл па-беларуску

Лепшыя танцавальныя пары з усёй Гродзеншчыны прадэманструюць аўтэнтычныя мясцовыя традыцыі ў чатырох узроставых катэгорыях. У гэтым годзе ў фестывалі прыме ўдзел каля 100 пар розных узростаў (ад 7 да 50+ гадоў).

Ніякай сцэнічнай стылізацыі — толькі сапраўдны мясцовы стыль і аўтэнтыка!

Канцэрты ад зорных гасцей вобласці:

Заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь народнага фальклорнага гурта «Жывіца» з Квасоўкі Гродзенскага раёна;

Народнага фальклорнага танцавальнага калектыва «Спадчына» з г.п.Карэлічы;

Мясцовых захавальнікаў традыцый — народнага фальклорнага гурта «Талер» з Ліды;

Кірмаш і забавы

Горад майстроў з унікальнымі вырабамі з саломы, паперы, гліны і дрэва ад лепшых рамеснікаў Гродзеншчыны.

Інтэрактыўная зона з фальклорнымі гульнямі і забавамі, якімі захапляліся яшчэ нашы прадзеды.

Месца сустрэчы: Дзітвянскі Дом культуры, вул. Ленінская, 4, аг. Дзітва, Лідскі раён

Урачыстае адкрыццё: 12.00

ЗАПРАШАЕМ далучыцца да свята ўсіх, каб адпачыць душой, патанчыць ад сэрца і пагрузіцца ў атмасферу непаўторнага  беларускага каларыту!

Крыніца: t.me/kulturagrodno