зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Адкрыццё часовай экспазіцыі «Іншасвет традыцыі. Выстава шматнітовых ручнікоў Святланы Еўдакіменка» у ДУ «Гісторыка-культурны музей-запаведнік „Заслаўе“

8 лютага 2025 у 13.30 у Музейна-выставачным комплексе Гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Заслаўе" пройдзе ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі «Іншасвет традыцыі. Выстава шматнітовых ручнікоў Святланы Еўдакіменка»

8 лютага 2025 а 13/30 у музейна-выставачным комплексе Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе” мае прайсці ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі “Іншасвет традыцыі. Выстава шматнітовых ручнікоў Святланы Еўдакіменка”.

Экспазіцыйны праект прысвечаны традыцыі беларускага шматнітовага ткацтва, яго захавання і трансляцыі наступным генерацыям, а таксама аўтарскаму арт-увасабленню старадаўняй ткацкай традыцыі ў цяперашні час.

Святлана Еўдакіменка выкладчыца Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў, стыпендыятка Спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі, сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.

На экспазіцыі можна будзе пазнаёміцца не толькі з творамі сучаснай беларускай майстаркі Святланы Еўдакіменка, але і паглядзець — параўнаць! — сапраўдныя “этнаграфічныя” ручнікі з музейнага збору Запаведніка.

Часовая экспазіцыя “Іншасвет традыцыі. Выстава шматнітовых ручнікоў Святланы Еўдакіменка” пачне работу ў музейна-выставачным комплексе Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе” (вул. Рынкавая, д. 4) з 7 лютага 2025.

Для сувязі:
Тэл.: +375–17–5177613
e-mail: nea@zaslaue.by
навукова-экспазіцыйны аддзел Запаведніка

http://zaslaue.museum.by