зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

Адкрыццё Дома Банкухі ў г.п. Поразава

10 снежня ў г.п. Поразава Свіслацкага раёна адбудзецца значная падзея — адкрыццё Дома Банкухі!

Гэта ўзнагарода ўсім, хто захоўваў і захоўвае сакрэт унікальнай стравы!

У гэтых сценах будзе жыць дух нашай гісторыі, нашых традыцый. Гэта месца сілы і гонару не толькі для жыхароў Поразава, але ўсяго рэгіёну і Беларусі ў цэлым.

Згодна з Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2020 года аб’екту “Традыцыі прыгатавання “Поразаўскай банкухі” нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці нематэрыяльнай праявы творчасці чалавека.

Традыцыя прыгатавання Поразаўскай банкухі мае глыбокія гістарычныя карані, якія ўзыходзяць у мінулае Беларусі да 30-х гадоў ХХстагоддзя. Яна з’яўляецца часткай культурнай спадчыны рэгіёну, адлюстроўваючы звычаі і побыт продкаў. Толькі двум жанчынам, Алене Козюк і Ганне Шалкевіч, удалося захаваць унікальны спосаб выпякання гэтай чароўнай банкухі, таму так важна перадаць кулінарныя рэцэпты наступным пакаленням.

Майстэрства выпечкі банкухі захавалася і бытуе ў невялікім гарадскім пасёлку Поразава, які размясціўся сярод маляўнічых пагоркаў, векавых, багатых лясоў. Поразава акружана з усіх бакоў Белавежскай пушчай, унікальным прыродным аб’ектам, які мае сусветнае значэнне. 

Банкуха – гэта кандытарскі выраб, які пячэцца каля адкрытага жару ў печы. У Поразаве яго лічаць хто тортам, хто пірагом і гатуюць на вяселле, радзіны, дні нараджэння ці іншыя вялікія святы.

У Поразаве ўменнем выпякаць банкуху валодаюць гаспадыні з некалькіх сямей у трох пакаленнях. Мясцовыя жыхары, жыхары суседніх вёсак і ўсяго раёна цэняць гэтае майстэрства і замаўляюць незвычайны кулінарны выраб на вялікія сямейныя або грамадскія святы. Рэцэпт і знешні выгляд поразаўскай банкухі адрозніваецца ад родзічаў у суседніх краінах. Беларуская банкуха больш галінастая і не мае ніякага дадатковага дэкору, у той час як нямецкі баумкухен можа быць гладкім і дэкарыраваны шакаладам і глазурам. Поразаўская банкуха,  якая трапіла ў Свіслацкі раён прыкладна ў пачатку XX ст., захавалася ў першапачатковым варыянце, без зменаў і модных кулінарных тэндэнцый.

t.me/kultinfa