Духмяныя караваі, а таксама хлеб, спечаны па традыцыйных рэцэптах, прывязуць з усёй Гродзенскай вобласці. Госці свята таксама змогуць пачаставацца салдацкай кашай і стравамі традыцыйнай рэгіянальнай кухні аграгарадка Адэльск.
На галоўнай сцэне фолькшоў “Забабоны” з Мінска і народны ансамбль песні “Уладары” з Ваўкавыска будуць радаваць прысутных цудоўнымі песнямі і танцамі. Традыцыйна ў рамках свята адбудзецца фестываль побытавых танцаў “Танцы ў стылі этна”.
Асобнай лакацыяй стане тэматычная выстава “Хлебны летапіс” Свіслацкага цэнтра культуры і народнай творчасці. А яшчэ падчас свята пройдзе конкурс на званне “Лепшы млынар”.