АРХЕАЛАГІЧНЫЯ ДАСЛЕДАВАННІ ЛЯ СЦЕН САФІЙСКАГА САБОРА
Археалагічныя даследаванні побач з Сафійскім саборам маюць на мэце вывучэнне прыбудоў першапачатковага храма. Пад час раскопак былі выяўлены рэшткі сцяны ўсходняй галерэі і невядомая сцяна паўночнай галерэі. Таксама знойдзены рэшткі старажытнай флейты, манета XVI стагоддзя (1570г.) Рэчы Паспалітай, ракушка каўры (XII ст.) меркавана з Індыі, пярсцёнак XVII стагоддзя.
Даследаванні працягваюцца - адкрываем новыя вехі гісторыі Полацка.
Крыніца: t.me/npikmz