зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

Аўгустоўскі канал (шлюз Дамброўка) запрашае 5 ліпеня адсвяткаваць Купалле

Запрашаем усіх 5 ліпеня на Аўгустоўскі канал (шлюз Дамброўка), дзе адбудзецца адно з самых яркіх летніх святаў – Купалле!

Вас чакае сапраўдная атмасфера беларускай народнай культуры: рэканструкцыя купальскага абраду, народныя песні і танцы, майстар-класы па побытавых танцах. 

Збор зёлак і выраб купальскіх вянкоў. Кожны жадаючы зможа адправіцца на пошукі чароўнай папараць-кветкі, а таксама прыняць удзел у вясёлых конкурсах на самы прыгожы вянок, самую доўгую касу і выбраць Купаліша і Купалінку.

Кульмінацыяй вечара стануць запальванне вялікага купальскага вогнішча, традыцыйныя карагоды і скокі праз агонь!

Прыязджайце ўсёй сям'ёй, запрашайце сяброў і правядзіце летні вечар у атмасферы цеплыні і сапраўднай купальскай магіі.

Крыніца: t.me/otdelkultgr