зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

У Крэўскім замку распачаўся новы этап даследаванняў і рэстаўрацыі

Экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі пад кіраўніцтвам Алега Дзярновіча ў супрацоўніцтве з ААТ “Белрэстаўрацыя” прыступіла да новага этапу даследаванняў замка.

Задачы сезону: знайсці сляды замкавага маста і трасіроўкі замкавых роваў, бо па праекту рэстаўрацыі прадугледжана аднаўленне двух мастоў і роваў з двух бакоў.
За сценамі замку быў выяўлены сметнік часоў Першай сусветнай вайны — шэраг бутэлек тых часоў. Сярод іх — бутэлькі з кляймом фабрыкі Гартвіга Кантаровіча ў Познані.

Шэраг камянёў пад гатычнай аркай дазваляе вызначыць узровень пратоку вады ў замак.  Праз гэтую арку вада з вадаёмаў вакол замка трапляла ў стаў, што знаходзіўся на дзядзінцы замка.  Вызначаны параметры рова, які падыходзіў пад сцены замка на адлегласці 4-4,5 м.

Наперадзе экспедыцыю чакае выбарка завалу ў Княскай вежы з мэтаю падрыхтоўкі праекту яе рэканструкцыі. Мы ўжо ведаем, што там знаходзяцца невядомыя архітэктурныя канструкцыі і фрагменты фрэсак замка.

Крыніца: https://history.by/news_september_2026/