зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

Маштабныя даследаванні палеаліту: Інстытут гісторыі НАН Беларусі праводзіць унікальныя раскопкі ў Агове

Даследуем унікальныя помнікі археалогіі і пішам гісторыю разам! З 7 верасня на помніку ніжняга палеаліту Агова-1 працуе археалагічная экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

А у яе сладзе вучоныя Інстытута Аляксандр Вашанаў, Марыя Ткачова, Алег Ткачоў, геолагі КНЦ РАН, археолагі з Інстытута археалогіі і этнаграфіі Сібірскага аддзялення РАН, археолаг з Нацыянальнага парку Прыпяцкі (аспірант Інстытута гісторыі). Былі ўскрыты магутныя напластаванні на глыбіню звыш 9 м, выяўлены шматлікія крамяневыя артэфакты: нуклеусы, скрэблы, чоперы, буйныя адшчэпы.

Складаныя раскопкі і дакладная навукова-даследчая работа, прыгажосць раскопа і артэфактаў, выкарыстанне геарадара, станоўчыя эмоцыі і задавальненне ад атрыманых вынікаў…

А яшчэ — вялікая колькасць наведвальнікаў, школьнікаў, турыстаў, дапамога мясцовых жыхароў, валанцераў, зацікаўленасць раённых уладаў…

І разуменне значнасці Агова для навукі, адукацыі, культуры і турызму!

Крыніца: https://history.by/news_september_2026/