У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў лекцыйна-адукацыйны фестываль "Урокі міру" у рамках якога адбылася прэзентацыя дзяржаўнага інфармацыйнага рнэсурсу "Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь"
Да Дня ведаў у Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі былі арганізаваны разнастайныя мерапрыемствы. Госці бібліятэкі змаглі азнаёміцца з экпазіцыяй музея, з відэаматэрыяламі па гісторыі Буквара, сабраць фліпбукі і пазлы. Таксама ў наведвальнікаў была магчымасць пазнаёміцца з мадэрнізаваным дзяржаўным інфармацыйным рэсурсам "Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь". Усім цікаўным было прапанавана азнаёміцца з прэзентацыяй пра Банк звестак, а супрацоўнікі адказалі на пытанні па карыстанні і змесце рэсурса.