У гэтыя дні ў г. Фарыдабад, штат Хар'яна (Індыя) ярка і маштабна праходзіць 38 Міжнародны фестываль рамёстваў «Surajkund International crafts mela 2025». У рамках культурнага абмену паміж Рэспублікай Беларусь і Індыяй творчая дэлегацыя Беларусі наведвае гэтую дзіўную краіну для таго, каб падзяліцца сваёй багатай культурнай спадчынай і абмяняцца вопытам з індыйскімі калегамі.
Гродзенскую вобласць на фестывалі прадстаўляе Алена Ігнацьеўна Малышава, майстар народных мастацкіх промыслаў ДУ "Астравецкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці", народны майстар Рэспублікі Беларусь па саломапляценні. Мінскую вобласць прадстаўляюць Лана Аляксандраўна Сласцён, кіраўнік НЛК "Вербачка" ДУ "Палац культуры г. Маладзечна", народны майстар Рэспублікі Беларусь па лозапляценні,️ Таццяна Мікалаеўна Волкава - загадчык раённага цэнтра ткацтва ДУ "Капыльскі РЦК", народны майстар Рэспублікі Беларусь па ткацтве, ️ Ірына Зігмундаўна Дзернакоўская, майстар мастацкіх рамёстваў філіял "Крупіцкі ЦК ім. Грома У.М.", народны майстар Рэспублікі Беларусь па ткацтве.
Выстава беларускай творчасці на Міжнародным фестывалі будзе дзейнічаць да 23 лютага 2025
