зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

Беларускі гістарычны часопіс 12 лютага прэзентуе міжнародны тэматычны нумар

Выпуск Беларускага гістарычнага часопіса, прысвечанага 900-годдзю Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку будзе прэзентаваны 12 лютага а 13-й у Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку

У нумары часопіса - унікальныя матэрыялы па архітэктуры, археалогіі і рэстаўрацыі Спаса-Еўфрасіннеўскага храма XII стагоддзя. Аўтары - прадстаўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Расійскай акадэміі навук, Дзяржаўнага Эрмітажа, рэстаўрацыйнага прадпрыемства «Рэстпраект» з Санкт-Пецярбурга, навукоўцы, якія стаялі ля вытокаў распрацоўкі архітэктурнай канцэпцыі рэстаўрацыі Спаскай царквы, даследавалі яе фрэскі, займаліся археалагічнымі раскопкамі ў Полацку. Выданне праілюстравана ўнікальнымі фотаздымкамі і рэпрадукцыямі.

Адрас правядзення прэзентацыі: г. Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, 22 (Музей беларускага кнігадрукавання, канферэнц-зала), пачатак у 13.00

Крыніца: t.me/npikmz