зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

ЧОРНАГЛЯНЦАВАНАЯ КЕРАМІКА СВІСЛАЧЧЫНЫ - ПРАПАНУЕЦЦА ДЛЯ ЎКЛЮЧЭННЯ Ў СПІС ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ КРАІНЫ

5 снежня Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны аднагалосна падтрымала прапанову наданння статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці гэтай намінацыі

У канцы XIX - пач. XX ст. Поразава лічылася адным з буйных ганчарных цэнтраў Гродзеншчыны, дзе працавала каля 200 майстроў! Выраблялі чорнаглянцаваны посуд: гаршчкі, міскі, бабачнікі, рынкі. Мясцовыя ўмельцы працягваюць традыцыю па сённяшні дзень.

На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны 5 снежня была разгледжана прапанова аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны “Традыцыя вырабу чорнаглянцаванай керамікі ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці”.

Прапанова была АДНАГАЛОСНА АДОБРАНА членамі рады, і ў хуткім часе скарбонку нематэрыяльнай спадчыны вобласці папоўніць яшчэ адзін, 26-ы элемент.

НАМ ЁСЦЬ ЧЫМ ГАНАРЫЦЦА, НАМ ЁСЦЬ ШТО БЕРАГЧЫ!

t.me/kulturagrodno