13-14 красавіка ў Беларусі праходзяць мерапрыемствы прысвечаныя Дням культуры Узбекістана
13 красавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё Дзён культуры Узбекістана вялікім гала-канцэртам у Белдзяржфілармоніі ў Мінску. Яго ўдзельнікі: народныя артысты, лаўрэаты дзяржаўных прэмій Узбекістана і пераможцы міжнародных конкурсаў - прадставілі свае музычныя, харэаграфічныя нумары. Акрамя таго на мерапрыемстве прысутнічалі афіцыйныя прадстаўнікі Міністэрства культуры і турызму Узбекістана і Міністэрства культуры Беларусі, а таксама дыпламатычны корпус.
14 красавіка імпрэзы працягнуцца ў Слуцку.
