21 чэрвеня аграгарадок Закозель запрашае наведаць свае мерапрыемствы а 12-й гадзіне
Арганізатары прапануюць прайсціся з экскурсіяй па Закозелю, наведаць плэнер, на якім аўтары з Драгічынскага раёна прадставяць свае працы з выявай славутасцяў Закозеля. Госці змогуць узяць удзел у майстар-класе па танцах XIX стагоддзя. Будзе гучаць жывая музыка. Можна наведаць выставу з унікальнымі фотаздымкамі з архіваў Санкт-Пецярбурга.