Экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі абследавала помнікі Дзятлаўскага раёна
Пішам гісторыю і даследуем помнікі археалогіі разам!
2 верасня экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі ў складзе дырэктара Вадзіма Лакізы і супрацоўнікаў Паўла Кенькі, Дзмітрыя Партнова, Антона Гушчы абследавала помнікі Дзятлаўскага раёна, уключаныя ў Дзяржспіс гісторыка-культурных каштоўнасцей з мэтай падрыхтоўкі праектаў зон аховы. Візуальны агляд сучаснага стану помнікаў каля вв. Зарой, Кузьмічы, Корыца-2, Гезгалы, Нясілавічы, пошук артэфактаў, шурфоўка, фота і відэа фіксацыя, у тым ліку з квадракоптара — частка палявой работы археолагаў.
Парадавалі археолагаў цікавыя і рэдкія знаходкі, якія будуць перададзены ў Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей.
Крыніца: https://history.by/