Як паведаміла загадчык сектара культуры Іўеўскага райвыканкама Святлана Кішкель, звесткі пра мусульманскія мугіры ў Іўеўскім раёне маюць сваю даўнюю гісторыю.
Яшчэ ў XIX стагоддзі мугіры ў Іўе прывозілі татары-гандляры з далёкага замежжа, а таксама падчас паломніцтва ў Канстанцінопаль і ў іншыя святыя для мусульман мясціны. Як правіла, гэта былі мастацкія вырабы прамысловай вытворчасці на мусульманскую рэлігійную тэматыку, якія часта прадаваліся на гандлёвых рынках у месцах найбольшага пражывання татараў. Іх набывалі мусульманскія вернікі для ўпрыгожвання мячэцяў і сваіх дамоў.
https://t.me/ivye_museum/782