зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фальклорнае свята "Жытнёвы звон" у Горках

13 верасня ў Горках адбудзецца раённае фальклорнае свята "Жытнёвы звон"

Свята праводзіцца з мэтай адраджэння, захавання фальклорнай культуры і традыцый рэгіянальнага характару, іх папулярызацыі і актуалізацыі ў сучасным грамадстве, а таксама далучэння падрастаючага пакалення да традыцыйнай культуры.

У рамках праграмы свята запланавана правядзенне канцэртнай праграмы з удзелам творчых калектываў Горацкага раёна, выстава букетаў і кветкавых кампазіцый «Кветак вясёлы карнавал», выстава-кірмаш вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, майстар-клас бытавых танцаў, праца гульнявых пляцовак і іншае. Традыцыйна на свяце арганізуецца адкрыты конкурс па саломапляценні. Сёлета ўдзельнікі конкурсу сваімі рукамі з саломы створаць "Беларускі сувенір".

t.me/mogomcby