Фестываль народнай музыкі "Зайграйце, музыкі!" пройдзе ў Лідзе 25 кастрычніка
Палац культуры г. Ліда чакае гасцей на фестываль народнай музыкі "Зайграйце, музыкі!" 25 кастрычніка а 10-й
Удзел у фестывалі возьмуць больш за 40 калектываў Гродзеншчыны: дарослыя і дзіцячыя аркестры народных інструментаў, ансамблі народнай музыкі і песні, інструментальныя калектывы. Удзельнікі прадставяць 2 творы, адзін з якіх павінен быць напісаны беларускім аўтарам.
Акрамя асноўных узнагарод, фестываль адзначыць удзельнікаў за лепшыя рэжысёрскія рашэнні, аранжыроўкі, апрацоўкі народных мелодый, інструментоўкі і дырыжорскае майстэрства. Асобныя прызы прадугледжаны за захаванне традыцый беларускай народнай песні і лепшае выкананне твораў айчынных кампазітараў.