Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці запрашае на выставу «Суквецце талентаў»
Выстава майстроў народнай творчасці і мастакоў Ваўкавыскага раёна «Суквецце талентаў» адкрыецца 23 студзеня ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.
23 студзеня а 15-й гадзіне ў Гродзенскім АМЦНТ адбудзецца адкрыццё выставы майстроў народнай творчасці і мастакоў Ваўкавыскага раёна пад назвай «Суквецце талентаў».
Выстава работ можа стаць сапраўдным святам для знатакоў мастацтва!
Тут будуць прадстаўлены разнастайныя напрамкі мастацкіх традыцыйных і сучасных рамёстваў з Ваўкавыскага раёна, такіх як саломапляценне, ткацтва, жывапіс, кераміка і інш.
23 студзеня пад час адкрыцця выставы уваход для наведвальникаў будзе вольны.
Чакаем вас кожны дзень з 9: 00 да 17: 00, акрамя суботы і нядзелі!
Горад Гродна, вул. Савецкая, 8 (Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці)