28 лютага а 15-й гадзіне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё ўнікальнай выставы майстроў народнай творчасці і мастакоў Свіслацкага раёна

Гісторыя народа жыве не толькі ў скарбах сусветнай культуры, але і ў звычайных, добра знаёмых з дзяцінства, рэчах і прадметах, такіх як, ганчарныя вырабы. Менавіта яны могуць распавесці нам аб тым, як жылі нашы продкі, пра што марылі, што любілі.
Ужо ў гэтую пятніцу 28 лютага ў 15:00 гадзін адбудзецца ўрачыстае адкрыццё ўнікальнай выставы майстроў народнай творчасці і мастакоў Свіслацкага раёна, дзе прадстаўлена мноства работ майстроў у выглядзе гліняных вырабаў.
t.me/kulturagrodno