Інстытут гісторыі НАН Беларусі распачаў даследаванні на неалітычным паселішчы Крывіна-3 у Сенненскім раёне
Спецыяльная навукова-даследчая група падводнай археалогіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі распачала даследаванні на неалітычным паселішчы Крывіна-3 у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці.
Вучоныя і валанцёры пад кіраўніцтвам М.Чарняўскага і С.Ліневіча праводзяць даследаванні культурных напластаванняў помніка.
Ужо выяўлены сотні артэфактаў, сярод якіх фрагменты ляпнога глінянага посуду паўночнабеларускай культуры, рагавыя і крамянёвыя прылады працы, фрагменты апрацаванай драўніны, шматлікія астэалагічная і арганічныя калекцыі.
Нечаканасцю сезона 2025 года стала выяўленне ў адным пласце аднаго квадрата чатырох унікальных для рэгіёна касцяных падвесак. Такі тып вырабаў на помніках Крывінскага тарфяніка выяўлены ўпершыню!
Чакаем новых адкрыццяў!
t.me/iinanb