Юбілейны, XV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур пройдзе ў Гродна з 5 па 6 чэрвеня
Старт маштабнаму мерапрыемству быў дадзены на цырымоніі адкрыцця ў верасні мінулага года ў Мінску. Затым падчас правядзення абласных адборачных тураў журы выбрала ўдзельнікаў, якія прадставяць свае нацыянальныя культуры на заключным мерапрыемстве ў Гродна.
Як паведаміла дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Хачкова, Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур аб'яднае 800 прадстаўнікоў 42 нацыянальнасцяў.
@kultinfa