зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

«Юр’я» (Падай, Юр’я, да ключы з неба)»

2 мая 2026 года

з 15:00 да 16:30

Юр’я – свята ў гонар заступніка свойскай жывёлы, ахоўніка жывёлагадоўлі і сялянскай нівы. У народзе лічылася, што Святы Юрый адмыкае залатымі ключамі зямлю і выпускае расу. З гэтага дня ўсё жывое пачынае расці з асаблівай моцай. Гэта свята было напоўнена рознымі абрадавымі дзеяннямі, песнямі, павер’ямі і прыкметамі. Юр’я знаменаваў сабою сапраўдны пачатак вясны. Гаспадары ў гэты дзень першы раз выганялі статак на поле, здзяйснялі рытуальны абыход сваёй нівы, вадзілі карагоды, каб засцерагчыся ад пажараў і навальніц.

Запрашаем усіх ахвотных наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, каб далучыцца да свята ў гонар Юр’я.

Вас чакае:

  • Выступ фальклорнага гурта «Мілавіца»;
  • Майстар-клас па набіванцы;
  • Майстар-клас па выцінанцы;
  • Расповед пра свята;
  • Абрад першага выгану коней на поле;
  • Гульні пастухоў;
  • Беларускія народныя гульні і танцы.

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых –  20.00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) –  15,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі –  10,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 19:00. Каса працуе з 10:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№ 1111,1026.

Крыніца: https://etna.by/