зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

Каляда ў Нацыянальнай бібліятэцы

16 студзеня ў бібліятэку прыйшла Каляда разам з народным сямейным абрадава-гульнявым калектывам “Радзіна” і ўзорным фальклорным дзіцячым калектывам “Валошкі”.

Дзякуючы энтузіястам Новінскага сельскага Дома культуры Бярэзінскага раёна ўсе прысутныя дакрануліся да шматвяковай традыцыі нашага народа – Калядаў, свята зімовага сонцастаяння, якое ўсхваляе нараджэнне новага сонца і новага года.

Удзельнікі свята акунуліся ў тэатралізаваную атмасферу каляднага абыходу. Захапіліся каляднай зоркай, каляднымі касцюмамі і каляднымі песнямі-шчадроўкамі. Ажывілі казу, пагулялі і патанцавалі з ёй. Падзівіліся на вучонага мядзведзя, гарэзлівага козліка і цудоўную кабылку. Пачулі неверагодныя прадказанні цыган. Высветлілі, у каго роўная дарога і хто самы шчаслівы. 
Успомнілі, як бясконца цячэ ручаёк. Паспрабавалі шчодры пачастунак з Бярэзінскага краю – пірагі, блінцы і каўбаскі. 
І самае галоўнае – адчулі на сабе магію абраду, зарадзіўшыся сяброўскай весялосцю і цяплом, верай у добры новы год і надзеяй на здароўе, шчасце, дастатак і росквіт. Свята атрымалася на славу і, безумоўна, ніколі не забудзецца!

Нацыянальная бібліятэка выказвае падзяку юным і сталым артыстам за цудоўнае свята і асабісты ўклад у захаванне і папулярызацыю народных традыцый Беларусі.

Крыніца: https://www.nlb.by/by/news/nacyjanalnaja-biblijatjeka/kalyada-natsyyanalnay-bibliyatetsy/