Канферэнцыя па выніках навукова-даследчай работы супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў 2025 годзе адбудзецца 26-27 лютага ў Полацку
Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік (НПГКМЗ) - гэта навукова-даследчая і асветніцкая ўстанова культуры ў складзе якой -11 музеяў.
Запаведнік - гэта ядро ўнікальнай гістарычнай тэрыторыі, архітэктурныя і археалагічныя помнікі якой ахоўваюцца, вывучаюцца, рэстаўруюцца і прыстасоўваюцца пад музейныя экспазіцыі.
26 і 27 лютага на справаздачнай канферэнцыі будуць прадстаўлены даклады супрацоўнікаў НПГКМЗ, у якіх адлюстраваны гістарычныя і культурныя пытанні Полаччыны, а таксама актуальныя праблемы музейнай дзейнасці.
З праграмай канферэнцыі можна азнаёміцца на сайце. https://polotsk.museum.by/node/89865
Месца правядзення: г. Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, 22 (канферэнц-зала НПГКМЗ)
Пачатак: 09:30
УВАХОД ВОЛЬНЫ.
Крыніца: https://polotsk.museum.by/