зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

Каравай-фэст «Бацькава булка» (15 жніўня 2026 года, г.Свіслач)

Сёлета традыцыйнае хлебнае свята "Бацькава булка" ўпершыню пройдзе ў статусе рэспубліканскага каравай-фэсту. Мерапрыемства, прымеркаванае да года беларускай жанчыны, будзе прысвечана жанчыне-працавітай, гасціннай, шчодрай і прыгожай.

Ужо пяты раз каравай-фэст "Бацькава булка" сустрэне гасцей у Свіслачы. 

Наведвальнікаў чакае неверагодна насычаная праграма, поўная сюрпрызаў. Шчырыя эмоцыі арганізатары фестывалю гарантуюць усім. 

Гасцей і ўдзельнікаў чакаюць традыцыйныя выстава-конкурс работ «Матулін каравай», выстава работ прафесійных пекараў «Бацькаўшчына», лакацыя актыўнага адпачынку «Бацькава міля». 

Свята ўключае ў сябе мноства розных пляцовак, конкурсаў, выстаў і майстар-класаў, у якіх кожны зможа не толькі здзівіцца, але і паўдзельнічаць. Занятак па душы ў сталіцы хлеба сабе зможа знайсці кожны.

Сярод навінак-пашырэнне творчых пляцовак. Упершыню забаўляльныя мерапрыемствы пройдуць не толькі ў цэнтры Свіслачы, але і ў парку, а таксама на стадыёне райцэнтра. Значна павялічыцца і пляцоўка "Трактар-булка-шоу": замест невялікага адрэзка трасы ўдзельнікі зоймуць цэлае поле, дзе іх чакаюць хуткасныя заезды і трактар-трыял з перашкодамі. Арганізатары спадзяюцца, што сярод удзельнікаў будуць і жанчыны.

На другой сцэне выступяць прафесійныя артысты, у тым ліку Гродзенскі абласны драматычны тэатр і музычны тэатр «Рада». У праграме — сумесныя і дуэтныя праекты.

Госці фестывалю змогуць убачыць выставачныя эпізоды “Ад зерня да хлеба”, паспрабаваць самастойна спячы "Бацькаву булку" і атрымаць яе ў падарунак. Таксама можна паўдзельнічаць у вясёлай эстафеце "Бацькава міля", дзе трэба валодаць добрым пачуццём гумару, каб праехаць у тачцы, паганяць курэй і намалаціць зерне цэпам.

Крыніца: https://kultura-grodno.by/, https://rck.kultura-svisloch.by/