зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

«КАЗКІ І ПАДАННІ МАЙГО КРАЮ» ЗАПРАШАЮЦЬ У КРАІНУ МАГІІ І ЧАРАЎНІЦТВА!

23 КРАСАВІКА беларускія міфічныя істоты і казачныя персанажы “паселяцца” ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. 

Усіх, хто жадае бліжэй пазнаёміцца з Ёўнікам і Белуном, пастукаць у саламяную хатку Бабы-ягі, зазірнуць у вочы таямнічай Лясной гаспадыні і дакрануцца да драўлянай выявы аленя святога Губерта, шчыра запрашаем у краіну вуснай народнай творчасці, таямнічых легенд, павучальных гісторый і добрых казак!

Больш за 150 работ, тэатр цэняў, цiкавыя гісторыі, увасобленыя не толькі ў словах, але і ў фарбах, сплеценыя з бісеру і саломкі, створаныя з дрэва і тэкстылю, адлюстраваныя ў кераміцы і папяровых карунках – усё гэта чакае кожнага госця ўрачыстага адкрыцця абласной выстаўкі-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва “Казкі і паданні майго краю”.

ПАЧАТАК У 15:00, г.Гродна, вул. Савецкая, 8

Даведкі па тэл.: +375336558758

ЧАКАЕМ УСІХ!